’’Наша мова’’ ў відэа-размовах
Трэці па ліку відэа-ролік у межах кампаніі ’’Наша мова’’ з’явіўся ў Інтэрнэт-прасторы. Яго зрабілі прадстаўнікі агенцтва рэгіянальнага развіцця ’’Дзедзіч’’ у Берасці. Галоўны герой сюжэту – актор гумарыстычнага праекту ’’Жахлівы аўторак’’ Аляксандр Казак, – распавяла адна з каардынатараў кампаніі ’’Наша мова’’ Алена Каховіч:
– Гэты праект вельмі папулярны сярод жыхароў нашай краіны, і ў суседніх краінах быў распаўсюджаны. Сам ён чалавек даволі харызматычны. І мы яшчэ таксама заўважылі, што ў апошнім відэа, якое было знята да новага года, ён быў у саколцы з гербам Пагоня. Мы падумалі, што яму, відаць, гэтая тэма цікавая, і вырашылі зняць відэа. Атрымаліся даволі адэкватныя адказы, з такім гумарыстычным падыходам. Ён распавёў пра трасянку, як яго дзед размаўляе.
Адна з задач відэа-ролікаў кампаніі ’’Наша мова’’, якія выкладваюць у Інтэрнэт актывісты, – гэта папулярызацыя беларускай мовы для выкарыстання яе ў паўсядзённым жыцці.
[iframe id=”https://www.youtube.com/embed/VMl-ZKL9wFo”]
Беларускае Радыё Рацыя