„Наша слова” на паперы пакуль не выйдзе



У лютым 2022 года прыватнае ўнітарнае прадпрыемства “Пружмень” падало ў Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь пакет дакументаў для рэгістрацыі новай газеты “Наша слова” заміж “Нашага слова”, закрытага ў выніку ліквідацыі заснавальніка ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны”. За рэгістрацыю 16 лютага 2022 года заплацілі 640 рублёў.

Пры падачы было сказана, што калі будуць нейкія недахопы, то прышлюць дакументы на дапрацоўку. Аднак у канцы красавіка быў вернуты ўвесь пакет дакументаў з лістом ад 14 красавіка, падпісаным намеснікам міністра І.І. Бузоўскім наступнага зместу: “Міністэрства інфармацыі, разгледзеўшы прадстаўленыя для дзяржаўнай рэгістрацыі газеты „Наша слова” дакументы, паведамляе, што заява пра дзяржаўную рэгістрацыю названай газеты

пададзена з парушэннем патрабаванняў, устаноўленых артыкулам 12 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2008 года № 427-3 „Аб сродках масавай інфармацыі” (далей – Закон) і пастановай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь ад 6 кастрычніка 2008 г. № 14 „Аб некаторых пытаннях дзяржаўнай рэгістрацыі сродкаў масавай інфармацыі”. У прыватнасці, у адпаведнасці з пунктам 1 артыкула 12 Закона для праходжання працэдуры дзяржаўнай регістрацыі сродка масавай інформацыі ў дзяржаўны орган необходна падаваць заяву па форме, устаноўленай Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Прадстаўленая на дзяржаўную рэгістрацыю газеты „Наша слова” заява не адпавядае вышэй указанай форме і г.д.

На аснове выкладзенага і, кіруючыся падпунктам 2.1 пункта 2 артыкула 13 Закона, вяртаем дакументы паводле дадатку.

Дадатак:

1. Копія заявы на 8 л. у 1 экз.

2. Копія загада ад 02.02.2022 № 4 на 1 л. у 1 экз.

3. Плацёжнае даручэнне ад 16.02.2022 № 4 на 1 л. у 1 экз.

4. Копія статута ПП „Пружмень” на 9 л. у 1 экз.

5. Копія пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі ПП „Пружмень” на 1 л. у 1 экз.

Намеснік міністра

І.І. Бузоўскі.

(Пераклад з рускай мовы)

Паўстае пытанне: што і дзе не так ва ўсім гэтым, заява ж падавалася на бланку, які знаходзіцца на сайце Міністэрства інфармацыі?… Але пакуль толькі зразумела адно: з 1 ліпеня 2022 года газета “Наша слова” на паперы не выйдзе. Што ж, выдаўцы “Нашага слова” паўтораць заяву на рэгістрацыю. І што тады зноў адкажа Міністэрства інфармацыі РБ?..

Беларускае Радыё Рацыя