“Наша слова” згадала Альбіна Стаповіча і Янку Саламевіча
Група лідзян наведала мемарыяльны крыж у Беліцы Лідскага раёна, які быў устаноўлены 8 верасня 2020 года, а сёлета быў дадаткова аздоблены. Да крыжа былі ўскладзены кветкі і запалены знічы. Агулам было вырашана пытанне пра выяву Арханёла Рафала. Вырашана, што будзе выразаны барэльеф на камені. Лідзяне таксама запалілі знічы і на мемарыяле каля Малога Ольжава. Пра гэта паведаміў свежы нумар электроннага выдання “Наша слова. Pdf”.
20-гадовы юбілей адзначыў Лідскі аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры. Установа культуры мае багатую гісторыю. На працягу вось ужо многіх гадоў творчы калектыў паспяхова рэалізуе задачу па захаванні і развіцці народных рамёстваў і традыцыйных промыслаў Лідчыны. Майстры „пішуць” слаўную гісторыю нашага краю, адраджаючы даўнія традыцыі продкаў, ствараюць сённяшнюю культурную спадчыну і перадаюць яе будучым пакаленням. Пра гэта таксама паведамляе “Наша слова”.
Надрукавана ў выданні таксама вялікая падборка вершаў для дзяцей паэта Сяргея Панізьніка. Зацікавяць чытачоў артыкул пра пісьменніка і энцыклапедыста Янку Саламевіча, пераклады на беларускую мову некралогаў па Альбіну Стаповічу і шмат іншых матэрыялаў.
Беларускае Радыё Рацыя