Нашы сімвалы вяртаюцца на Беларусь
Вось такія малюнкі друкаваліся на першых старонках раённых газет Беларусі ў 1992 годзе. Створаныя мастакамі малюнкі былі яшчэ чорна-белымі, але дарагімі для нас і блізкімі.
А потым Лукашэнка знішчыў нашыя нацыянальныя сімвалы: бел-чырвона-белы сцяг і Пагоню. І намаляваў свае, чужыя нам і незразумелыя. Сёння нашы гістарычныя сімвалы вяртаюцца на Беларусь. Вяртае іх сам народ.
Тэрэза Юльян, Беларускае Радыё Рацыя
