Настальгічны турызм у Пінску перайшоў у віртуальную прастору



Ва ўмовах пандэміі і вайны ва Украіне, новы фармат займеў настальгічны турызм. Людзей па-ранейшаму прыцягвае гістарычная Радзіма, але ў сённяшніх умовах для многіх замежнікаў наведаць Беларусь нерэальна. Настальгічны турызм перайшоў у віртуальную прастору.

“Вядзецца актыўная перапіска, перасылаюцца фота-відэа матэрыялы, архіўныя дакументы”, – адзначае краязнаўца Эдвард Злобін:

– Пакуль ёсць перапіска, ёсць зацікаўленыя людзі, якія займаюцца сваімі даследаваннямі. Гэта звычайна пераходзіць у нейкую іншую сяброўскую плоскасць, адбываюцца кантакты на ўзроўні канкрэтнай сям’і. А ёсць і такія, з якімі знаходзіш нейкія агульныя зацікаўленні, нейкія абмеркаванні.

Краязнаўца дадае, што вельмі шмат розных запытаў з Польшчы і Нямеччыны, а таксама з краінаў Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі. Гэта асноўныя напрамкі, куды беларускія сем’і выязджалі ў эміграцыю.

Беларускае Радыё Рацыя