«Насыпаць горы» ў Менску
17 лістапада ў менскім Прэс-клубе адбылася прэзентацыя перакладу кнігі польскай пісьменніцы Малгажаты Шэйнэрт «Насыпаць горы. Палескія гісторыі».
Гаворыць Малгажата Шэйнэрт: .
— Гэта кніжка пра Палессе, яна складаецца з рэпартажаў, прысвечаных розным асобам, героям, і розным справам. Між іншымі, сітуацыі касцёла ў Пінску, пінскім габрэям, пяцідзясятнікам, розным героям беларускай і польскай культуры, як прыкладам Напалеон Орда, які паказваў у сваіх працах прыгажосць гэтай зямлі, а таксама вандроўнікам, якія прыязджалі ў Беларусь, такім, як амерыканка Луіза Арнэр Бойд і ангелец Картон дэ Віярт — вельмі цікавыя постаці, пра якіх мы мала ведаем, але праз іх мы можам шмат даведацца пра Палессе. Гэтая кніга складаецца можна сказаць з двух узроўняў: на адным з іх — супольная гісторыя палякаў і беларусаў, а на другім — сучаснасць, таксама і беларуская і польская. Я пішу і пра палякаў у Пінску, і пра людзей, якія маюць ужо падвоеную беларуска-польскую тоеснасць, і пра беларусаў, а таксама пра габрэяў і пра людзей, якія маюць тоеснасць месца — пра палешукоў.
Прэзентацыя адбылася ў межах «Месяца польскай літаратуры ў Менску», дзякуючы падтрымцы Інстытута Польшчы.
Матэвуш Адамскі, дырэктар Польскага інстытута ў Менску:
— Малгажата Шэйнард — адна з найбольш знакамітых польскіх аўтарак у польскім рэпартажы. Я перакананы, што гэты позірк збоку з па-за Беларусі на Палессе, ягоную гісторыю і сучаснасць будзе вельмі цікавы беларусам і нават думаю, што шмат хто адкрые для сябе Палессе нанова.
Наступныя прэзентацыі кнігі Малгажаты Шэйнэрт пройдуць у Берасці і Пінску.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным аўдыёфайле:
[Not a valid template]
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя