Наталка Бабіна: Людзі не хочуць адмаўляцца ад сваёй мовы



На вялікі кніжны кірмаш, які да нядзелі будзе праходзіць у Варшаве, завітала беларуская пісьменніца, старшыня Таварыства ўкраінскай літаратуры пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў Наталка Бабіна.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Пісьменніца прэзентавала беларуска-ўкраінскі альманах “Справа”, які выдаецца ўжо на працягу двух гадоў. Выданне альманаха было пачата ў час вайсковай агрэсіі Расеі ва Украіне для таго, каб папулярызаваць культурную сувязь Беларусі і Украіны, знаёміць беларусаў і ўкраінцаў з іх літаратурным багаццем.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Тэмай наступнага альманаха стане Падляшша, і таму Наталка Бабінае заклікае жыхароў гэтага рэгіёну дасылаць свае творы, напісаныя на мясцовай мове:

– Што цікава, і мяне гэта вельмі радуе, людзі не хочуць адмаўляцца ад сваёй мовы. Выяўляецца ёсць шмат людзей, якія як гавораць, так і пішуць. Дасылаюць нам вершы, дасылаюць нам расказы, дасылаюць нам нейкія свае навуковыя працы напісаныя сваёй гаворкай. Мы задаволеныя, друкуем. Таму, карыстаючыся нагодай, я хачу звярнуцца да вашых слухачоў і запрасіць іх, калі ласка заходзьце на наш сайт druzi.by. Калі ласка бярыце там наш электронны адрас, дасылайце нам свае творы, мы будзем радыя супрацы.

Выданне альманаху плануецца па канец наступнага году і назву ён будзе насіць “Падляскі акцэнт”. Адрас, куды даслаць свае творы, можна знайсці на сайце druzi.by.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара