Наталка Харытанюк: Мая казка – пра любоў
Берасцейская пісьменніца Наталка Харытанюк, што вымушана была з’ехаць за мяжу, лічыць, што 2021 год – гэта год цяжкасцяў.

Па яе словах, год навучыў выбудоўваць свет самім:
– Звычайна не раблю такія падсумаванні пад каляндарны новы год, гэта неяк энергетычна больш я адчуваю ўвесну. Але вось гэты 2021 год, які такі ж трагічны, як і 2020 год, вельмі цяжкі, вымушана навучыў вось такой неабходнасці. Як бы цяжка не было кожную раніцу выбудоўваць свой свет самім, бо столькі навалу, столькі зла, столькі ўсяго выліваецца з усіх бакоў. Каб утрымаць сваю сістэму каардынат, з якой мы пачыналі, трэба гэта настойліва кожны дзень спачатку выбудоўваць, для гэтага патрэбныя светлыя людзі вакол.

Па словах пісьменніцы напрыканцы году ёй удалося выпусціць у свет „Казку пра тое, як Святога Міколу забаранялі” і гэтая казка пра любоў:
– Любоў, безумоўная любоў. Любоў, як крыніца стварэння ўсяго. Гэта не эратычнае каханне канешне, гэта казка дзіцячая. Гэтая любоў праяўляецца праз розныя рэчы ў жыцці кожнага чалавека, залежыць ад яго ўзросту, усяго на свеце. Праз розныя формы любові мы ўсе адчуваем гэтую першапачатковую безумоўную любоў. Вось гэта тое, чым у казцы адказвае галоўны герой на тое зло, якое абрынулася ў 2020-2021 гадах на нас.
Гэтая казка выйшла ў электронным выглядзе. Набыць кнігу на трох мовах можна ў „Google Play Books„. Чакаецца, што кніга выйдзе ў свет і на грузінскай мове.

Беларускае Радыё Рацыя
