Наталля Дораш прадставіла выставу «Паства»



Наталля Дораш, бадай адна з самых знакамітых гарадзенскіх майстроў фота, прадставіла ў “Цэнтры гарадскога жыцця” сваю новую фотавыставу. Экспазіцыя мае назву «Паства» і распавядае пра жыццё маленькіх вёсачак Гарадзеншчыны.

Пра свае працы і  як яны рабіліся распавядае аўтарка:

– Ёсць такая народная традыцыя ў праваслаўных, калі пасля свята Хрышчэння Гасподняга святар ходзіць па хатах сваіх прыхаджан і асвячае іхнае жытло. Гэта старадаўняя традыцыя.

Па словах Міколы Таранды, кіраўніка культурна-гістарычнага аб’яднання «Паходня» і фатографа з больш чым 50 гадовым стажам – гэтая выстава паказвае паміранне беларускай вёскі:

– Адметна, што яна паказвае пагібель нашай беларускай вёскі. Гэта характэрна для ўсіх вёсак. Калі ў 50-я гады мой дзядзька рабіў фотаздымкі, людзі хоць і жылі ў беднасці, але там была перспектыва будучыні. А зараз яе няма. Галоўнае – дажыць у гэтай халоднай хатцы, у адзіноце, без дзяцей, без унукаў, таму што яны паз’язджалі ўсе.

Паглядзець выставу “Паства” ў “Цэнтры гарадскога жыцця” можна штодня і яна будзе працаваць да 12 лютага.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня