Наталля Нікіціна прэзентуе свой першы альбом



Уладальніца прызу Беларускаега Радыё Рацыя на сёлетняй “Бардаўскай восені” Наталля Нікіціна прэзентуе свой першы альбом, які атрымаў назву “Карціна”. Дапамагала ў запісе кружэлкі бардэса Вольга Акуліч:

– Ён запісаны на беларускай і расейскай мовах і змяшчае 12 кампазіцый. У запісе брала ўдзел я ў якасці гітарыста, а дапамог нам усё гэта запісаць Алесь Камоцкі.

Што да паэтычнага складніка альбому, то Наталля піша песні як на ўласныя вершы, так і на вершы паэтаў, блізкіх ёй па духу. Прэзентацыя “Карціны” Наталлі Нікіцінай адбудзецца 26 лістапада ў сталічным Музеі Янкі Купалы. Пачатак а 19-й гадзіне.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота novychas.by