Наталля Сліж прэзентавала ў Менску сваю новую кнігу
Гарадзенскі гісторык Наталля Сліж прэзентавала ў Менску сваю новую кнігу “Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стагоддзях”.
– У кожнай нацыі павінна быць свая “Камасутра”. І не важна, калі была напісаная гэтая “Камасутра”. У Індыі – у старажытнасці. Я зараз падагульніла матэрыял. Але галоўнае, што ў нас ёсць кнігі па гэтаму накірунку. Любая нацыя ганарыцца тым, што яна змагла па той ці іншай тэматыцы зрабіць нейкія старажытныя творы, але не памяншае нацыянальную вагу тое, што ў нас з’яўляюцца ў гэтым накірунку творы ў сучаснасці.
Прэзентацыя кнігі Наталлі Сліж прайшла ў Менскай абласной бібліятэцы імя Аляксандра Пушкіна. Гістарычная праца ўтрымлівае ў сабе шмат унікальнай інфармацыі, на якую ранейшыя даследчыкі першакрыніц не звярталі ўвагу.
Цалкам матэрыял:
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск