Нацбанк выпусціць памятныя манеты ў гонар Крапівы, Мележа і Шамякіна
Нацыянальны банк выпусціць у абарачэнне з 25 траўня памятныя манеты, якія з’яўляюцца законным плацежным сродкам Беларусі. Адпаведную пастанову праўлення Нацбанка № 109 ад 27 красавіка 2021 года сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
З 25 траўня будуць выпушчаныя срэбныя манеты «Кандрат Крапіва. 125 гадоў», «Іван Мележ. 100 гадоў» і «Іван Шамякін. 100 гадоў» наміналам Br20. Тыраж кожнай манеты складзе 699 штук.
У звароце таксама з’явяцца медна-нікелевыя манеты «Кандрат Крапіва. 125 гадоў», «Іван Мележ. 100 гадоў», «Іван Шамякін. 100 гадоў» наміналам Br1. Кожнае найменне выпусцяць накладам 1599 штук.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.