Нацбанк выпусціў памятныя манеты «Уновіс» з QR-кодам



Нацыянальны банк Беларусі з 15 снежня выпускае ў абарачэнне памятныя манеты «Выяўленчае мастацтва. Авангард. Уновіс», паведамляе сайт Нацбанка.

Сярэбраную манету выпусцяць наміналам Br20 накладам 999 штук, медна-нікелевую — наміналам Br1 тыражом 1699 штук.

На аверсе знаходзіцца выява дзяржаўнага герба Беларусі, у цэнтры — стылізаваная кампазіцыя, якая ўключае QR-код, прозвішчы членаў авангарднага мастацкага аб’яднання Уновіс, год і месца яго заснавання.

На адваротным баку знак Уновіс — чырвоны квадрат у абрамленні стылізаванай кампазіцыі, якая складаецца з канцэнтрычных акружнасцяў і дуг.

Манеты адчаканены на Казахстанскім манетным двары.

Акрамя таго, з 15 снежня выпушчаныя памятныя манеты «Летнія віды спорту. Тэніс», «Беларусь — Украіна. Духоўная спадчына. Ірмалагіён», а также памятные монеты серии «Архітэктурная спадчына Беларусі»: «Чачэрская ратуша», «Касцёл бернардзінцаў. Будслаў», «Барысаглебская царква. Гродна», «Касцёл Яна Хрысціцеля. Камаі», «Косаўскі палац», «Будынак гарадскога тэатра. Магілёў»

Выпушчаныя ў абарачэнне манеты з’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь, абавязковым да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.

zviazda.by