Нацыянальная бібліятэка Беларусі ператвараецца ў навуковы цэнтр



Жыццё прыносіць змены і ў дзейнасць Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Цяпер яна ўсё больш арыентуецца на віртуальных наведнікаў. А таксама паслядоўна ператвараецца ў выдавецкі і навуковы цэнтр, кажа намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша.

– На сёння мы сталі адным з мацнейшых выдавецкіх цэнтраў. Нацыянальная бібліятэка штогод перамагае ў конкурсе «Мастацтва кнігі» са сваімі праектамі. Выпускае факсімільныя выданні, метадычныя выданні, прысвечаныя бібліятэчнай справе, кніжнай культуры, бібліяграфічнай справе.

Нацыянальная бібліятэка таксама ладзіць навуковыя канферэнцыі і займаецца выставачнай дзейнасцю. «Але перадусім мы вывучаем і даследуем кнігу», – кажа Алесь Суша.

– Бібліятэка на сёння мае статус навуковай арганізацыі. Мы прайшлі акрэдытацыю як навукова-даследчы інстытут. І можам і выдаем «вакаўскія» выданні, каторыя рэкамендаваныя ў якасці абавязковых для публікавання дысертацыйных даследаванняў. Актыўна публікуем навукова-практычныя зборнікі, зборнікі матэрыялаў канферэнцый і г.д. То-бок, у нас ёсць свая паліграфічная база, і яна сёння працуе з большага альбо на камерцыйныя мэты, альбо на культурна-асветніцкія задачы.

Ёсць у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і музей кнігі, дзе можна пабачыць папяровыя выданні ад Францішка Скарыны да рарытэтаў са славутых кніжных збораў Радзівілаў і Сапегаў.

Алесь Суша распавядае пра факсімільнае выданне Берасцейскай бібліі, якое сёлета здзейсніла Нацыянальная бібліятэка:

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара