Нацыянальная бібліятэка правяла ў анлайн-фармаце кнігазнаўчыя чытанні
Пандэмія каронавірусу прымушае шукаць новы формы працы. 15 траўня Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўпершыню ў сваёй гісторыі правяла ў анлайн-фармаце кнігазнаўчыя чытанні, якія сёлета прымеркаваныя да 500-годдзя заснавання Жыровіцкага манастыра і яго бібліятэкі.
Кажа дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскi:
– На жаль, жыццё ўносіць свае карэктывы. Працуем віртуальна. У гэтым ёсць свае недахопы, але думаю, што ёсць і свае плюсы. Думаю, што відэатрансляцыя дае нам магчымасць расшырыць кола нашых удзельнікаў, прыцягнуць тых, хто, магчыма, не змог бы прыехаць непасрэдна ў Менск у нашую бібліятэку, а зараз мае магчымасць удзельнічаць у нашым мерапрыемстве віртуальна.
ХVІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні Нацыянальная бібліятэка планавала правесці сёлета ў красавіку. Спачатку было вырашана перанесці канферэнцыю на восень, але кіраўніцтва бібліятэкі ўсё ж вырашала правесці мерапрыемства ў анлайн-фармаце.
Таксама ўжо падрыхтаваны да друку зборнік з матэрыяламі ХVІ Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя