Нацыянальны мастацкі музей Беларусі выпусціў карту госця



Нацыянальны мастацкі музей Беларусі выпусціў карту госця.

Гэта імянная карта, яе ўладальнік можа наведваць часовыя некамерцыйныя і пастаянную экспазіцыю Нацыянальнага мастацкага музея на працягу ўсяго года. Таксама госць бясплатна можа ўдзельнічаць у акцыях „Вераснёвая ноч у Мастацкім” і „Ноч музеяў”, мерапрыемствах музея без устаноўленага асобна прэйскуранта.

Пры наведванні музея ў складзе экскурсійнай групы пры прадастаўленні карты плата бярэцца толькі за экскурсійнае абслугоўванне, без аплаты ўваходнага білета.

Кошт карты госця Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі складае Br40.

belta.by