Нацыянальныя ўпрыгожанні ад мастака з Берасцейшчыны



Вадзім Мінчук з Івацэвічаў, які мае 25 гадоў, любоў да Беларусі ўвасобіў у мастацкіх вырабах. На завушніцах, кулонах, пярсцёнках – выявы Пазняка, Караткевіча, Касцюшкі, Каліноўскага, бел-чырвона-белы сцяг, Пагоня, беларускі арнамент. Вырабы ўпрыгожанняў на беларускую тэматыку малады чалавек паставіў на прафесійную аснову.

Pag9182

Моладзь зацікавілася ягонымі вырабамі, сталі замаўляць і набываць, кажа Вадзім Мінчук:

– Зараз назіраецца сапраўдная хваля цікавасці да нацыянальнай тэматыкі, асабліва да арнаментаў. Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца завушніцы, кулоны з традыцыйнымі беларускімі сімваламі.

Вадзім Мінчук лічыць, што сваімі вырабамі ён рэкламуе беларускасць. І спадзяецца, што цяперашняя зацікаўленасць усім нацыянальным будзе пашырацца.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя