Навагодняя казка на роднай мове для дзяцей і бацькоў



Што можа здарыцца са звычайнымі беларускімі дзецьмі (а можа нават і іх бацькамі) ў навагоднюю ноч, калі яны зблытаюць Дзеда Мароза з Зюзей, Снягурку з Лёлей і не пазнаюць Жыжаля і Мару?

Духі беларускага сусвету спыняюць час…і сонца не можа ўзысці, а значыць Новы Год і Каляды ніколі не прыйдуць!..

Але Яська і Янінка могуць выправіць сітуацыю, калі хуценька вывучаць беларускую міфалогію, асабліва калядную. Патрэбна адказаць на шмат пытанняў, прайсці выпрабаванні і сабраць чароўныя літары ў слове “НАДЫШОЎ”. Асабліва цяжка знайсці апошнюю – “Ў”.

Літара хаваецца ў Чароўным Калядным Бары, і пакуль галоўная гераіня казкі, дзяўчынка Янінка, не знойдзе “Ў” – Новы Год і Каляды не надыдуць…

А вышэйзгаданыя Зюзя, Ляля, Жыжаль, Мара ды іншыя духі беларускага космасу дзецям дапамогуць – і чароўныя літары ў слове “НАДЫШОЎ” будуць сабраныя.

І казка вернецца!

І Новы Год з Калядамі надыдуць!

Казка “Як літара Ў уратавала Каляды” – гэта новы дзіцячы музычна- тэатральны праект Рамана Арлова, вядомага па “J:МОРС”, “У нескладовае”, мюзікле “Чарадзей” і інш.

Хто сыграе галоўныя ролі – пакуль трымаецца ў сакрэце, але арганізатары і прадзюсары гэтай дзіцячай пастаноўкі абяцаюць, што будуць сюрпрызы.

Дзеткам да 3-х гадоў – бясплатна.

Усім салодкі пачастунак!

Прадстаўленні адбудуцца ў Моладзевым тэатры эстрады (вул. Маскоўская. 18а, ст.м. Інстытут Культуры).

30 снежня – 18.00

4 студзеня – 15.00

Квіткі ад 9,5р. да 17р.

Даведкі: 44 5517706, 29 8517706

Беларускае Радыё Рацыя