Наваградчына ў марах Станіслава Манюшкі
Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі правядзе 9 траўня ў Наваградку VIII музычна-асветніцкую акцыю. „Спачатку ў касцёле Святога Міхала Арханёла горада Наваградка адбудзецца канцэрт вакальнага ансамбля і струннага аркестра „Духоўная спадчына Станіслава Манюшкі і яго суайчыннікаў „.
Гэтую тэму працягнуць днём у раённым Доме культуры ансамблі флейтыстаў і кларнетыстаў, струнны квартэт і творчыя дуэты. Яны вынесуць на суд гледачоў новую праграму „Наваградчына ў марах Станіслава Манюшкі”, – расказаў Міхаіл Фінберг.
Увечары на плошчы Леніна біг-бэнд заслужанага калектыву і яго салісты – лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкусаў выступяць з адмысловым канцэртам да Дня Перамогі і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.