«Нават у такі цяжкі час вершы здараюцца»



«Нават у такі цяжкі час вершы здараюцца,» – кажа Валянціна Аксак. У паэткі выйшаў дзявяты зборнік вершаў.

Кнігу выдала выдавецтва «Кнігазбор» у серыі «Бібліятэчка часопіса «Дзеяслоў». Кажа Валянціна Аксак:

– „Трэці Эдэм” сабраў пад сваю вокладку напісанае пасля „Кавы ў арліным гняздзе”. А яна з’явілася з друку ў снежні 2019-га. Вершы для мяне не праца, а здарэнне ці метафізічная стыхія, якая не падлягае ніякаму раскладу часу, вонкавым абставінам, пары году. І так, у прынцыпе, адбывецца з усімі маімі кнігамі. І гэтая дзявятая з’явілася прыкладна так.

Новы зборнік вершаў Валянціны Аксак можна набыць у менскай кнігарні «Акадэмкніга», а таксама ў інтэрнэт-кнігарнях knihi.by і «Тэхналогія».

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя