Анлайн-канцэрт на Дзень Волі
АНЛАЙН-КАНЦЭРТ – ДЗЕНЬ ВОЛІ – NAVIBAND – MARGARITA LEVCHUK – БЕЛАСТОК – РАЗАМ
Фонд „Тутака” запрашае на сумеснае святкаванне Дня Волі. У супрацоўніцтве з прадстаўнікамі беларускай меншасці ў Польшчы і беларускай дыяспары ў Беластоку мы хочам адзначыць гэтую важную дату для кожнага свабоднага беларуса, незалежна ад таго, дзе ён жыве і на якой мове размаўляе кожны дзень. Беларусь, яе культура і будучыня – у сэрцах кожнага з нас.
У канцэрце прымаюць удзел: зорка беларускай оперы Маргарыта Ляўчук, гурт VAL , які ўлады Беларусі адхілілі ад удзелу ў „Еўрабачанні” за падтрымку мірных пратэстаў, гурт NAVIBAND.
На гэты раз мы запрашаем вас адсвяткаваць праз Інтэрнэт.
Адным з нашых партнёраў з’яўляецца фонд „Страна для жизни”. Будзем святкаваць разам!
Фонд „Тутака”