Naviband пра палітыку, творчыя планы ды салідарнасць
Naviband прыехаў у Польшчу. У пачатку кастрычніка Арцём Лук’яненка і Ксенія Жук выступілі на канцэрце ў Беластоку. Гэта першае выступленне гурту ад пачатку жніўня.
Кажа Арцём Лук’яненка:
– Нас нікуды не запрашаюць, ну і канцэртаў ніякіх, нават дзяржаўных няма. Нічога не адбываецца з вядомых прычынаў. Мы прыехалі тут зайграць канцэрт. Тут ёсць людзі, якія хочуць нас пабачыць і спадзяюся каронавірус нам тут не перашкодзіць. Тут шмат мерапрыемстваў адмяняецца з-за каронавірусу, але такая неспадзяванка, нас запрасілі. Мы прыехалі выказаць салідарнасць.
У Польшчы Naviband плануе даць канцэрты ў іншых гарадах і запісаць новую песню. Кажуць госці нашага радыё Арцём Лук’яненка і Ксенія Жук:
– У нас ёсць новая песня, мы яе тут запішам. Хочам пабачыцца з сябрамі і зрабіць такі невялікі перапынак. Знаходзіцца ў Менску даволі цяжка і складана ўвесь час. Кожнаму трэба крыху пераключацца. Гэта той момант, калі нам гэта трэба зрабіць.
– Я хацела сказаць, што гэтае пераключэнне зараз нам вельмі дапамагло.
Арцём Лук’яненка і Ксенія Жук спадзяюцца, што сёлета яны выступяць таксама ў іншых краінах.
Цалкам размову з гуртом Naviband слухайце ў перадачы „Госць Рацыі”:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Krzysztof Karpiński Fotografia