NaviBand прэзентавалі кліп на песню „Бяжы”
Беларускі гурт NaviBand, які ў гэтым годзе прадстаўляў Беларусь на песенным конкурсе „Еўрабачанне”, апублікаваў на сваім YouTube-канале кліп на песню „Бяжы” з альбома „Ілюмінацыя”.
У новай відэапрацы калектыву паказаная прыгожая прырода Беларусі, а таксама святкаванне Івана Купалы.
Здымкі доўжыліся шэсць дзён і праходзілі каля Нацыянальнага парка „Нарачанскі” і Налібоцкай пушчы. У стварэнні кліпа прымалі ўдзел прыхільнікі гурта NaviBand. Рэжысёр відэа – Кірыл Нонг.