Naviband – у фінале “Еўрабачання-2017”



Ксенія Жук і Арцём Лук’яненка выступілі 11 траўня ў другім паўфінале з беларускамоўнай кампазіцыяй „Гісторыя майго жыцця”. 

У фінал таксама трапілі прадстаўнікі Балгарыі, Харваціі, Ізраіля, Румыніі, Венгрыі, Даніі, Нарвегіі, Нідэрляндаў ды Аўстрыі. 

Беларусь удзельнічае ў „Еўрабачанні” з 2004 года. У фінал яе прадстаўнікі выходзілі ў 2007 (Дзмітрый Калдун), 2010 (гурт „3 + 2”), 2013 (Алёна Ланская) і 2014 (Тэа) гадах. Лепшым стаў вынік Дзмітрыя Калдуна – шостае месца.

Міжнародны конкурс песні „Еўрабачанне-2017” праходзіць у Кіеве з 9 па 13 траўня. Фінал конкурсу пройдзе 13 траўня.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота БелТА і eurovision.tv