Навінкі ад выдавецтва „Гутэнберг”
Ужо паўгода ў Кракаве існуе Беларускае еўрапейскае выдавецтва „Гутэнберг”. Асноўны лозунг – „Мова – гэта тое, што нас аб’ядноўвае!”.
Набыць кнігі і друкаваныя выданні можна як анлайн, так і на адмысловых кірмашах, – распавяла менеджарка праектаў студыі imago.by, галоўная рэдактарка Валянціна Андрэева:
-Сёння выдавецтва Гутэнберг актыўна рыхтуецца да новага сезону – да сезону доўгіх вечароў, калі хочацца пачытаць кніжку, альбо пагуляць у настолкі. І спадзяецца, што мы зможам чымсьці парадаваць беларусаў. Напрыклад, ужо ў друку настольная гульня “Шляхта”, цягам некалькіх тыдняў яна выйдзе. Таксама друкуецца адна фантастычная кніжка для дзяцей – гэта кардонная кніжка “Хто жыве ў гаражы”.
Выдавецтва „Гутэнберг” прапаноўвае сваім чытачам да набыцця кнігі, мапы, падарункі ды настольныя гульні. Інтэрнэт-крама зарэгістраваная на тэрыторыі Польскай Рэспублікі.
Беларускае Радыё Рацыя.