Навошта ў Віцебску помнік Аляксандру Неўскаму?
Усталяванне помніка Аляксандру Неўскаму ў Віцебску – праблема, якая многіх не пакідае абыякавымі.
“Трэба ўшаноўваць сапраўдных сваіх герояў, а не міфічныя постаці, якія маюць сумніўныя заслугі нават на сваёй Радзіме, як сведчаць даследаванні аднаго з расейскіх гісторыкаў прафесара Льва Гумілёва”, – каментуе беларускі гісторык Павел Дайлід:
– Памяць спыняецца на асобе Давыда Гарадзенскага. Гэта настолькі геніяльны быў чалавек, настолькі геніяльны палкаводзец. Ваяваў з крыжакамі, бараніў Гародню, абараняў Наваградак. Чым адрозніваецца Давыд Гарадзенскі ад Аляксандра Неўскага? Тым, што крыжакі Давыда Гарадзенскага вельмі часта згадваюць, яны яго баяліся бо ён застаўся непераможным. Але заходнія крыніцы не згадваюць ніякай такой перамогі Аляксандра Неўскага.
Аляксандр Неўскі не мае ніякага дачынення ні да Віцебску, ні да Беларусі наогул. А на ўстаноўку помніка пойдзе з бюджэту больш за два мільярды беларускіх рублёў.
Беларускае Радыё Рацыя