Навукоўцы ўратавалі ліштвы
У Гомелі навукоўцы ўратавалі ўнікальныя ліштвы, якія гаспадары не паспелі спаліць.
На фота: 17 траўня 2020 года.
У доме на рагу Цялегіна/Песіна ў Гомелі гаспадары пачалі абшываць сцены сайдынгам, у працэсе – знялі і спалілі ўнікальныя карункавыя ліштвы.
На фота: так дом выглядаў да абшыўкі сайдынгам.
На фота (зверху): ліштвы і аканіцы, якія ўжо спалілі.
На фота: 17 траўня 2020 года, ліштвы на фасадзе з боку Цялегіна яшчэ захаваныя, але гаспадары плануюць іх здымаць і паліць.
На фота: 18 траўня 2020 года, 8.05 – 8.25 раніцы, навукоўцы здымаюць ліштвы.
На фота: раніца 18 траўня 2020 года, ліштвы знятыя.
Гомельскі гісторык, кандыдат мастацтвазнаўства Яўген Малікаў напісаў у facebook: “Дзякуй Паліне Сцепаненка за аператыўную інфармацыю, якая дазволіла ўратаваць унікальныя для Гомеля ліштвы. Мы іх доўга пільнавалі, бо яны ўжо гатовы фрагмент выставы па сімволіцы народнага дэкору. Пасля некаторай іх рэстаўрацыі будзе зроблена адмыслвая выстава (працоўная назва – „Выстава аднога народнага сімвала”). Ну, а будынак сёння будуць далей абшываць сайдынгам”.
Даследчык Яўген Малікаў падкрэсліў вельмі паважлівае стаўленне гаспадароў дома, якія на просьбу перадаць захаваныя ліштвы аказалі ўсю дапамогу, якую толькі можна было. Гаспадары разумеюць важнасць нашай працы, хоць і ліштвы ім ужо не патрэбны.
Выратаванне ліштаваў адбылося ў Міжнародны дзень музеяў.
Беларускае Радыё Рацыя