Названы лаўрэат “Мядовай літаратурнай прэміі- 2018”
Паэт-пчаляр з Пружаншчыны Мікола Папека рыхтуе новую “Мядовую літаратурную прэмію- 2018” лепшаму літаратару Берасцейшчыны.
Пуд мёду, значок з выявай хімеры ў выглядзе каня, льва і пчалы, а таксама дыплом атрымае 24 снежня новы пераможца на літаратурнай ніве, кажа Мікола Папека:
– Лаўрэатам прэміі будзе Мікола Пракаповіч за сваю кніжку “Прытулак памяці” і за яго вельмі дасціпны, драматычны твор для батлеечнага тэатра. Сёлета ідзе такая гутарка-дамова даць прэмію ў Стойлах – гэта аграсядзіба Быцкоў – адных з адказных за культуру ў цэлай вобласці.
Паэт-пчаляр заснаваў “Мядовую прэмію” ў 2001 годзе. Гэтую арыгінальную прэмію пісьменнікі жартаўліва называюць “салодкай”. Сам Мікола Папека –лаўрэат літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес” з 1999 года за зборнік вершаў ”Чарнавікі”.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя