Названы лаўрэат прэміі “Гліняны Вялес”
Прэмія Таварыства Вольных Літаратараў “Гліняны Вялес” сёлета была прысуджаная Іллю Сіну. Цырымонія ўручэння прайшла ў межах Фестывалю інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” ў Менску.
Кажа старшыня арганізацыйнага камітэта прэміі Алесь Аркуш:
– Літаратурная прэмія “Гліняны Вялес” была заснаваная яшчэ ў 1993 годзе Таварыствам Вольных Літаратараў. Як мы ведаем, сур’ёзнасць прэміі не заўсёды вызначаецца ганарарамі ці нейкімі прызавымі фондамі. Штогод бачу зацікаўленасць да гэтай падзеі. Сёлета мы вызначылі свайго лаўрэата наступным чынам: ім стаў празаік Ілля Сін за кнігу “Лібіда”.
“Гліняны Вялес” – першая недзяржаўная літаратурная прэмія незалежнай Беларусі. Таварыства Вольных Літаратараў уручае яе штогод без перапынкаў, пачынаючы ад самага заснавання.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара і Васіля Кроквы.