Названы лаўрэаты нацыянальнага конкурса “Пазнай Беларусь-2018”



У Менску падведзеныя вынікі нацыянальнага конкурса “Пазнай Беларусь-2018”, які складаецца з васьмі намінацый. Між іншага вызначаецца лепшы экскурсавод года, якім сёлета стала намесніца старшыні Таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Таццяна Хвагіна.

Па словах пераможцы, галоўным сваім дасягненнем яна лічыць выданне шэрагу турыстычна-краязнаўчых кніг:

– Хацела яшчэ ў 70-я гады заняцца напісаннем кніжкі. І адзін чалавек, які быў рэдактарам газеты, сказаў: “Слухай, Таня. Не рабі дурную справу. Табе не хопіць жыцця, каб кніжку выдаць у Савецкім Саюзе.” А ў постсавецкі час, ва ўжо немаладым узросце я напэўна такую палічку кніг зрабіла і даведнікаў. Рабіла гэта не каб сябе паказаць, а толькі на карысць нашаму турызму і на карысць справе краязнаўчай.

Таццяна Хвагіна працуе на турыстычнай ніве 40 год і з’яўляецца адным з лепшых экспертаў у сферы айчыннага турызма.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота pinsknews.by