Названы пераможца конкурсу эскізаў помніка князю Гедыміну
Сумесная праца Вольгі Нячай і Сяргея Аганава стала пераможцам адкрытага конкурсу эскізных праектаў помніка «Заснавальнік замка – князь Гедымін», паведамляе сайт Ліды.
У кастрычніку Лідскі райвыканкам абвясціў конкурс на лепшы эскіз будучай скульптуры. На ўдзел у ім паступіла 42 заяўкі, аднак толькі 28 эскізаў былі ўвасоблены ў жыццё. З мэтай захавання ананімнасці працы былі прадстаўлены аўтарамі пад чатырохзначнымі нумарамі, якія былі паказаны на ўсіх матэрыялах і аўтарскіх канвертах.
Па выніках падліку галасоў журы быў названы пераможца конкурсу. Ім стала сумесная праца Вольгі Нячай і Сяргея Аганава, «зашыфраваная» пад нумарам 4836.
Скульптуру плануецца ўсталяваць у скверы на скрыжаванні вуліц Грунвальдскай і Замкавай, каля паўночнай сцяны Лідскага замка.