Названы шорт-ліст літпрэміі “Гліняны Вялес”
Арганізацацыйны камітэт літпрэміі “Гліняны Вялес” гэтымі днямі вызначыўся са сваім шорт-лістом за 2020 год. Сёлета шорт складаецца з васьмі кніг, з іх тры кнігі паэзіі.
У кандыдаты на „Вялеса” трапілі новыя кнігі такіх беларускіх пісьменнікаў: Сяргей Балахонаў, Міхал Бараноўскі, Вольга Гапеева, Леанід Дранько-Майсюк, Артур Клінаў, Віктар Марціновіч, Павел Севярынец і Людміла Шчэрба.
Кажа сакратар прэміі Андрэй Новікаваў:
– Мы кіруемся той якаснай літаратурай, якая выходзіць за мінулы год. У 2020 годзе менавіта ёсць такія складанасці з выбарам. Напэўна будзем яшчэ доўга спрачацца і вагацца, якая кніга атрымае ўвогуле Вялеса.
Традыцыйна імя лаўрэата прэміі будзе названа ў траўні. Але аргкамітэт не ўпэўнены, што і сёлета атрымаецца правесці ў траўні імпрэзу ўганаравання лаўрэата.
Шорт-ліст літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес” за 2020 год:
Сяргей Балахонаў. “Бог кахання Марс”. Мінск, “Янушкевіч”.
Міхал Бараноўскі. “Volumen.2”. Мінск, “Медысонт”.
Вольга Гапеева. “Словы якія са мной адбыліся”, Менск, “Галіяфы”
Леанід Дранько-Майсюк. “…Усе бачылі нястачу віна”. Мінск, “Кнігазбор”.
Артур Клінаў. “Локісаў”. Мінск, “Логвінаў”.
Віктар Марціновіч. “Рэвалюцыя”. Мінск, “Кнігазбор”.
Павел Севярынец. “Беларусалім. Сэрца сьвятла”. Дніпро, Т. Середняк.
Людміла Шчэрба. “Я пакідаю сонца тут…”. Менск, “Кнігазбор”
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя