Названыя імёны лаўрэатаў прэміі Кангрэсу даследчыкаў Беларусі
17 снежня абвешчаныя вынікі і названыя імёны лаўрэатаў Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі за лепшыя навуковыя публікацыі 2019 года.
Сацыяльна-палітычныя навукі (артыкулы): Aleh Ivanou. Authoritarian populism in rural Belarus: distinction, commonalities, and projected finale, The Journal of Peasant Studies, 2019.
Гуманітарныя навукі (артыкулы): Алесь Бразгуноў. Аўтарская самасвядомасць у хроніцы “Пра пачаткі…” (1578) Мацея Стрыйкоўскага. Studia Polonica: да юбілею прафесара Святланы Піліпаўны Мусіенка: зборнік артыкулаў / пад нав. рэд. А.У.Бразгунова і М.М.Хмяльніцкага. Мінск: Кнігазбор, 2019. –С. 39–49.
Гуманітарныя навукі (манаграфіі): Юры Пацюпа. Беларускія вершы Яна Баршчэўскага: праблемы рэканструкцыі, атрыбуцыі і эдыцыі. Мінск: Беларуская навука, 2019. — 136 с.
Гісторыя (артыкулы): Аляксандр Гужалоўскі. Жыхары БССР ва ўмовах культа Сталіна ў 1930-я – пачатку 1940-х гг.: “праведнікі”, “багаборцы” і маўклівая большасць // Homo Historicus. 2019. Гадавік антрапалагічнай гісторыі. Вільня, 2019, с. 244-263.
Гісторыя (манаграфіі): Аляксей Мартынюк. До Герберштейна: Австрия и Восточная Европа в системе персональных связей и культурных контактов (XIII – начало XVI века). – Москва: Квадрига, 2019. – 560 с.
Фундатарамі Прэміі з’яўляюцца Беларускі дабрачынны фонд (Лондан) і сям’я Кіпеляў (ЗША).
Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі заснаваны прадстаўнікамі беларускай і літоўскай грамадскасці як штогадовае публічнае мерапрыемства, арыентаванае як на інтэлектуальную супольнасць, так і шырокія грамадскія колы Беларусі і іншых краін: экспертаў, журналістаў, грамадскіх дзеячоў, студэнтаў і г. д. Кангрэс ініцыяваны для інтэграцыі даследчыкаў і экспертаў у палітычнай, сацыяльнай і гуманітарнай сферах, а таксама для спрыяння больш глыбокаму разуменню Беларусі ў акадэмічных і грамадскіх асяродках краін рэгіёну і свету.