Названыя лаўрэаты прэміі „Залаты апостраф”
У Менску ў межах Міжнароднага паэтычнага фестывалю імя Міхася Стральцова “Вершы на асфальце” прайшла цырымонія ўручэння літаратурнай прэміі часопіса “Дзеяслоў” – “Залаты апостраф”.
Кажа галоўны рэдактар “Дзеяслова” Барыс Пятровіч:
– Мне самому з цяжкасцю верыцца, што прэмія часопіса “Дзеяслоў” – “Залаты апостраф” будзе ўручацца ажно сямнаццаты раз. Некалі нашая прэмія была адной з нямногіх незалежных літаратурных прэмій, якая ўручалася ў трох намінацыях. За гэты час больш за 50 беларускіх літаратараў атрымалі нашую прэмію. Сярод нашых лаўрэатаў – Васіль Быкаў, Ніл Гілевіч, Генадзь Бураўкін, Анатоль Вярцінскі, Васіль Зуёнак, Алесь Разанаў, Уладзімір Някляеў, Уладзімір Арлоў і многія-многія іншыя.
Лаўрэатамі прэміі „Залаты апостраф” часопіса “Дзеяслоў” за 2019 год сталі: Алена Брава – намінацыя проза; Вольга Гронская – намінацыя паэзія; Кацярына Янчэўская – намінацыя дэбют.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск