Названыя пераможцы фестывалю “Бардаўская восень-2015”



Узнагароды сёлетняга фестывалю “Бардаўская восень” у Бельску-Падляшскім атрымалі Наталля Нікіціна, Yulany, Стась Сілка ды “Хмарка на траве”, якая атрымала Гран-пры фестывалю.

DSC_1469

Чаму такое рашэнне, мы запыталі сябру камісіі журы, шматгадовага ўдзельніка мерапрыемства, вядомага беларускага музыку Зміцера Вайцюшкевіча:

– Новыя словы ў сённяшняй прасторы бардаўскай песні, а ў жыцці – адказ на нейкія пытанні, перспектыўнасць. Нам падаецца, што гэта якраз тыя, каго мы вызначылі.

Яшчэ сёння, 8 лістапада, выступоўцаў фестывалю „Бардаўская восень-2015” можна будзе пачуць і пабачыць у Падляшскай оперы і філармоніі ў Беластоку. Пачатак а 15-й гадзіне.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток