Названыя пераможцы конкурсу “Сэлфі па-беларуску”
Кампанія “Наша мова” з Берасця падвяла вынікі конкурсу “Сэлфі па-беларуску”, які праводзіўся пры падтрымцы агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” і ўручыла ўзнагароды пераможцам. Падрабязней кажа ініцыятарка конкурсу Алена Каховіч:
– Мы адабралі тры фінальныя працы. Па ўмовах конкурсу трэба было зрабіць сэлфі з пэўным беларускім словам, якое размяшчаецца менавіта ў Берасці. Першае месца заняла праца Кацярыны Дзейнекі са словам “дзякуй”. Усе пераможцы атрымалі каштоўныя прызы.
Вынікі конкурсу праводзіліся шляхам інтэрнэт галасавання на старонцы кампаніі у “вконтакте” і прымалі ў галасаванцы ўдзел тыя сэлфі, якія былі пазначаны адмысловым хэштэгам #нашамова. “Праз такія міні-конкурсы мы намагаемся абуджаць цікавасць да беларускай мовы сярод моладзі”, – зазначае Алена Каховіч.
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота vk.com/nashamova