“(Не) расстраляная паэзія”: Ізі Харык



У сталічнай кнігарні “ЛогвінаЎ” праходзіць цыкл лекцый, прысвечаны рэпрэсаваным сталінскай ўладай паэтам.

Чарговая была прысвечана Ізі Харыку, які пісаў на ідыш. Гаворыць даследчык яго творчасці Вольф Рубінчык.

– Часам пішуць, што Харыка арыштоўваў Лаўрэнцій Цанава. Але ён тады яшчэ не служыў у Беларусі. Наркомам Унутраных спраў БССР у той час быў Барыс Берман. Ён жа падпісаў ордэр на арышт. Непасрэдна выконваў загад нейкі лейтэнант Шэйкман. Ён жа і сяржант Кунцэвіч выбівалі з Харыка паказанні.

Мова беларускіх габрэяў – ідыш, была ў міжваеннай Беларусі адной з дзяржаўных. Ізі Харык, галоўны рэдактар часопіса “Штэрн”, з’яўляўся тады літаратурнай постаццю маштабу Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск