Не стала Міхася Карпечанкі
У Бялынічах на 62-м годзе жыцця ад каронавірусу памёр пісьменнік, журналіст і краязнавец, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Міхась Карпечанка.
Міхась быў родам з Краснаполля. Скончыў філфак Белдзяржуніверсітэта.
Працаваў будаўніком і журналістам. Шмат гадоў узначальваў бялыніцкую раённую газету “Зара над Друццю”.
Калі быў студэнтам БДУ, уваходзіў ва ўніверсітэцкае літаб’яднанне “Узлёт”, якім кіраваў прафесар Алег Лойка. Вершы, проза і драматургічныя творы друкаваў у розных беларускіх выданнях. Выдаў зборнік п’ес “Дачка волі” (2001).
У апошнія гады актыўна займаўся краязнаўствам, даследаваў родную Краснапольшчыну і Бялыніччыну. Кіраваў радай грамадскага аб’яднання “Бялыніцкае краязнаўчае таварыства”. Жыў у Бялынічах.
Выдаў кнігі “На скрыжаванні болю і надзеі”, “Уздоўж стромы”, “Іржа” і шмат іншых.
Міхась Карпечанка з’яўляўся чалавекам года Магілёўшчыны 2010 года.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя