«Не знікне цуд прыгожага пісьменства»
«Не знікне цуд прыгожага пісьменства» – літаратурная вечарына да Дня беларускага пісьменства ў гонар Францішка Скарыны прайшла ў Шаркоўшчынскім доме культуры. У ёй удзельнічалі літаратары Шаркоўшчынскага, Глыбоцкага і Браслаўскага раёнаў, а таксама музычныя мастацкія калектывы і салісты Шаркоўшчынскага раёна.
Па словах кіраўніка літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак” Кацярыны Сосны, іх аб’яднанне вельмі актыўнае і заўжды рада гасцям з іншых рэгіёнаў.
— У нас часта бываюць розныя мерапрыемствы ў раёне, у вобласці — усюды мы ўдзельнічаем. Вось гэтае свята Дня пісьменства праходзіла, я думаю, нядрэнна. У мяне ёсць досвед, бо я бываю на Днях пісьменства практычна ўсюды, ва ўсіх гарадах. Я гляджу, як гэта праводзяць, і хацела ўнесці ў свой калектыў.
Падчас вечарыны мясцовая бібліятэка зладзіла выставу кніг, у тым ліку ручной работы. Таксама прысутныя пабачылі выставу карцін мастакоў Віцебшчыны.
Арганізавалі імпрэзу Шаркоўшчынскі райвыканкам і літаратурна-музычнае аб’яднанне “Світанак”, а ідэйнымі натхняльнікамі былі Людміла Ардынская і Надзея Вайцюль.
[Not a valid template]
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя