„Неба і Зямля” Ігара Засімовіча



З вялікім поспехам праходзіць у Полацкай мастацкай галерэі выстава скульптара Ігара Засімовіча „Неба і Зямля”. На афішах было пазначана, што выстава павінна працаваць да 28 красавіка. Але гаспадары галерэі папрасілі скульптара падоўжыць выставу да 6 траўня.

Ігар Засімовіч прадставіў свае работы ў Полацку ўпершыню, таму выставу ў Мастацкай галерэі можна назваць дэбютнай. На выставе скульптар прадставіў свае станковыя работы розных гадоў, многія з якіх рэалізаваны ў манументальнай форме і ўсталяваны ў гарадах нашай краіны і за мяжой. 

Ігар Засімовіч працуе ў галіне манументальнай, дэкаратыўнай і жанравай гарадской, мемарыяльнай, станковай і кінэтычнай скульптуры. Ён актыўна ўдзельнічае ў міжнародных і рэспубліканскіх пленэрах, сімпозіумах, творчых конкурсах і выставах. Яго творчы шлях ўключае больш за 40 выстаў і 30 пленэраў. Мастак пазнаёміў полацкіх гледачоў са сваімі найбольш яркімі праектамі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Васіля Кроквы.