“Неба не дасць памерці…”



У Музеі гісторыі беларускай літаратуры прайшла вечарына памяці пісьменніка Леаніда Дайнекі, прымеркаваная да 80-годдзя з дня яго нараджэння.

Кажа даследчык літаратуры Васіль Дранько-Майсюк: 

– Я захапляюся спадаром Леанідам Дайнекам. Вельмі важна не толькі ўмець ствараць цудоўныя творы мастацтва, але і ўмець увогуле ствараць. А ён стваральнік вершаў, апавяданняў, аповесцяў, а галоўнае – сям’і. Ён валодае майстэрствам стварэння цудоўнай дружнай сям’і. І многія пісьменнікі гэтым валодалі. А тыя, якія валодалі, часам не валодалі майстэрствам у стварэнні нацыянальнай сям’і. Усе яго дзеці, унукі – гэта нацыянальнае поле. Проста радасць ад размовы з імі.

Леанід Дайнека – паэт, празаік. Найбольш плённа пісаў у жанры гістарычнай прозы. Працаваў у часопісе “Маладосць”, выдавецтве “Мастацкая літаратура”. У 90-я гады паспяхова займаўся бізнесам.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск