«Нефільтраванае кіно» ў Менску
Сіла кінамастацтва здольна дапамагчы беларусам «людзьмі звацца».
Своеасаблівы маніфест шостага фестывалю «Нефільтраванае кіно», які адкрываецца сёння ў Менску, прадставіў адзін з арганізатараў фестывалю, даследчык Аляксандр Мартынюк:
– Адметнасць фестывалю ў тым, што як альтэрнатыва забаўляльнаму кіно фестываль прапануе гледачам фільмы, якія не трапляюць у вялікі пракат. Пракат – гэта рэч выключна камерцыйная. Плацяцца велізарныя грошы. Наш фестываль прапануе гледачу застацца чалавекам.
Азнаёміцца з праграмай фестывалю «Нефільтраванае кіно» можна на сайце: http://unfilter.by/.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск
