Некулінарная кніга ад Зараславы Камінскай



Маладая пісьменніца Зараслава Камінская напісала незвычайную кнігу. Называецца яна «Калядны стол». Але гэта не кулінарная кніга. Як раз напярэдадні Калядаў яна выйшла з друкарскага варштату.

Пра што кніга, тлумачыць сама аўтарка:

– Усе апавяданні пра ежу – як мову, ежу – як сімвал, бо традыцыі ўжо не так перадаюцца з пакалення ў пакаленне, а пэўныя ежавыя звычкі перадаюцца, пэўныя стравы перадаюцца. Адчуванне сям’і – гэта ежа, якую яны елі ў сям’і, гэта іх мінулае, гэта мінулае іх бацькоў, гэта жывыя бацькі. І менавіта пра ежу як камунікацыю – вось гэтая новая кніга.

Зараслава Камінская паходзіць з Наваполацка, зараз жыве ў Менску. У 2017 годзе ў яе выйшла першая кніга “Русалкі клічуць”, якая атрымала літаратурную прэмію “Дэбют” у намінацыі проза. Зборнік апавяданняў «Калядны стол. Некулінарная кніга» выдала выдавецтва „Галіяфы”.

 

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя