Нематэрыяльная культурная спадчына Меншчыны
У Менскім абласным цэнтры народнай творчасці прайшла выстава-прэзентацыя “Нематэрыяльная культурная спадчына Меншчыны”.
Распавядае беларуская экспертка міжурадавага камітэта ЮНЕСКА, дырэктарка Фонду “Культурная спадчына і сучаснасць” Ала Сташкевіч:
– Гэта не толькі нацыянальны ровень. У нас захаваліся такія каштоўныя рысы культуры, еўрапейскай, канешне, культуры, якія, можа быць, ужо на абрысах Заходняй Еўропы зніклі. І значыць мы ў нейкім сэнсе – тая крыніца ведаў, вобразаў, практык, якая, безумоўна, уліваецца ў гэтую агульную раку культур, узбагачае яе, і безумоўна, наш абавязак яе аберагаць.
Пакуль што ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА ўключаны два беларускія элементы з Меншчыны. Гэта абрад «Цары» з вёскі Семежава Капыльскага раёна, а таксама Будслаўскі фэст. Усяго на выставе былі прадстаўленыя дванаццаць элементаў.
Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск