Немец, які любіць Гародню



У Цэнтры гарадскога жыцця адбылася сустрэча з нямецкім даследчыкам, гісторыкам і антраполагам Феліксам Акерманам, аматарам Гародні, аўтарам шэрагу навуковых прац па гісторыі нашага рэгіёна.

Пра сваё стаўленне да Гародні кажа Фелікс Акерман:

– Сёння Гародня гэта ў асноўным людзі – гэта калегі, сябры, гэта кантакт з сучаснасцю, якая робіцца гэтымі людзьмі.

РР: Вы вывучалі горад, вывучалі асобаў, што змянілася за апошнія пяць гадоў, пакуль вас не было?

– На самой справе з’явілася шмат новых месцаў, я маю на ўвазе не толькі кавярні, клубы нейкія. Трошкі іншы падыход да публічнай прасторы. Калі яшчэ 10 гадоў таму не было куды пайсці, акрамя крамы, то зараз ёсць.

На думку гарадзенскага краязнаўцы Алеся Госцева, Гародня доўгі час чакала такога даследчыка як Фелікс Акерман.

– Для мяне Фелікс Акерман – гэта выключная постаць. Як толькі ён з’явіўся, больш 15 гадоў таму, ён амаль адразу пазнаёміўся са мной. Так атрымалася, што мы з ім пасябравалі. З цягам часу я ўсё больш разумеў, што гэта чалавек незвычайны. Ён невыпадкова абраў менавіта Гародню для сваіх росшукаў. І Гародня заслугоўвае такога даследчыка.

Сустрэча з Феліксам Акерманам адбылася ў форме дыскусіі, якую вёў гісторык Андрэй Чарнякевіч. Ужо ў 2019 годзе кніга Фелікса Акермана “Palimpsest Grodno”, пра гісторыю Гародні  будзе пераклададзеная  на беларускую мову і выдадзеная часопісам Arche. 

 

Беларускае Радыё Рацыя