«(Не)расстраляная паэзія» ў кнігарні «ЛогвінаЎ»



У сталічнай кнігарні «ЛогвінаЎ» прайшла чарговая імпрэза з цыклу «(Не)расстраляная паэзія», прысвечаная страчаным камуністычнай уладай у міжваенны перыяд паэтам.

Гаворыць літаратар і гісторык Анатоль Рудак:

— Я выступіў, як лектар, і распавядаў пра аднаго з беларускіх літаратараў, высыланых у 1937 годзе. Гэта Анатоль Вольны. Я паспрабаваў распавесці пра ягоны творчы шлях, пра пэўныя абставіны ягонага асабістага жыцця, пра ягоных сяброў, пра ягонае асяроддзе і пра ўсё, што там адбывалася. У беларуская частцы спіса асоб, якія падлягаюць суду Ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР, падпісанага 15 верасня 37-га года, імя Анатоля Воьнага стаіць першым.  

Падчас лекцыі было агучана шмат малавядомых фактаў з асабістага жыцця Анатоля Вольнага, яго стасункаў з жанчынамі і сябрамі.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя