“(Не)расстраляныя паэты”: драматург Васіль Шашалевіч 



У сталічнай кнігарні ЛогвінаЎ прайшла апошняя вечарына з цыклу “(Не)расстраляныя паэты”, прысвечанага пісьменнікам-ахвярам камуністычных рэпрэсій.

Пра драматурга Васіля Шашалевіча распавядае Аляксей Стрэльнікаў:

“Не расстраляныя” называецца наш праект, але Шашалевіч не быў расстраляны. Але тое, якім чынам ён загінуў, я нават не буду гэта апісваць. Гэта адна з самых страшных смярцей у беларускай літаратуры. Пацярпеў ён менавіта за сваю творчасць. Загінуць у лагерах можна па розных прычынах, рознымі спосабамі. Але тое, што ягоныя п’есы, ягоныя гумарыстычныя сцэнкі раптам былі ацэненыя  гэтым лагерным рэжымам як небяспечныя, для мяне парадаксальным чынам – гэта сведчанне таленту.

Праект “(Не)расстраляныя паэты” не спыняе свайго існавання. Наперадзе канцэрты, а магчыма, і спектаклі на творы літаратараў, знішчаных камуністычным рэжымам у міжваенныя дзесяцігоддзі.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск