Несанкцыянаваны Караткевіч
У Оршы міліцыянты ледзь не сарвалі традыцыйнае святкаванне дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, піша мясцовы сайт orsha.eu.

26 лістапада адзначалася 91-я гадавіна з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры. На выходных аршанцы сабраліся каля помніка пісьменніку ў парку „Казачная краіна”. Людзі з кветкамі традыцыйна чыталі вершы і ўрыўкі з празаічных твораў земляка.
Да іх падышлі міліцыянты і заявілі, што мерапрыемства несанкцыянаванае. Яны перапісалі пашпартныя дадзеныя некаторых прысутных.
Беларускае Радыё Рацыя
