Несцярэнка і Акуліч запісалі песню „Моўчкі засынай”
Творчая супраца гітарыста Юрыя Несцярэнкі і лідаркі гурта „Верасень” Вольгі Акуліч працягвае прыносіць новыя здабыткі. Гэтым разам тандэм творцаў стварыў і запісаў новую песню „Моўчкі засынай”. Кажа Вольга Акуліч:
– Мае словы і музыка, аранжыроўка Юрыя. Працавалі мы такім чынам, што ён запісваў яе ў Магілёве, я запісвала вакал у Менску – вось такая супольная праца. Гэты трэк увойдзе ў новы альбом, які Юрый Несцярэнка рыхтуе да выхаду.
„Вельмі рада была пасупрацоўнічаць з такім выдатным гітарыстам і чалавекам і спадзяюся, што на гэтым трэку наша супрацоўніцтва не скончыцца”, – сказала нашаму радыё Вольга Акуліч.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя
