НеТэатр – так называецца новая культурніцкая прастора ў Беластоку



НеТэатр – так называецца новая культурніцкая прастора ў Беластоку

Месціццца яна ў будынку былога рэстарану „Асторыя”. Якраз сёння (8 кастрычніка) канцэртам “Нашая любоў” Дароты i Генрыка Міскевічаў адбудзецца афіцыйнае адкрыццё установы. Запрашае Ілона Карпюк, якая займаецца прамоцыяй новай культурніцкай установы:

„Увогуле пачынаем гісторыю гэтага месца з джазавага канцэрту. Бо Дарота і Генрык Міскевіч гэта сямейны дуэт. „Нашая любоў” і канцэрт пад такой назвай, гэта канцэпт, які запрапанавала Дарота свайму бацьку ў годзе, калі ён святкуе 70-годдзе. Такі падарунак ад дачкі-джазмэнкі для бацькі-джазмэна”.

Канцэрт “ Нашая любоў” Дароты i Генрыка Міскевічаў які інагуруе працу НеТэатру, новай культурніцкай прасторы ў Беластоку пачнецца ў 17.30.

Анна Шайкоўская. Беларускае Радыё Рацыя. Беласток